Гісторыя Лідскай друкарні
Гісторыя Лідскай друкарні налічвае больш за восем дзясяткаў гадоў. Прадпрыемства – адно з найстарэйшых у паліграфічнай галіне Беларусі.
Не спыняла сваю дзейнасць нават у гады Вялікай Айчыннай вайны, хаця і было моцна разбурана фашыстамі.
Адразу пасля вайны ў друкарні друкавалася бланачная прадукцыя, вырабляліся вырабы з кардону і пачалі выпускаць газету «Уперад».
У 1948 годзе была атрымана першая стракаадліўная машына «Лінатып» для механізаванага набору.
У 60-ыя гады друкарня пераехала ў адрэстаўраваныя будынкі былой турмы, памяшканні ў якіх былі больш прыстасаваны для працы. У выніку – вытворчыя магутнасці друкарні значна выраслі.
Колькасць працаўнікоў у той перыяд складала 46 чалавек. Выкарыстоўваўся высокі спосаб друку.
У сярэдзіне 90-х гадоў на змену механізаванаму набору прыйшла кампутарная тэхніка, што дазволіла палепшыць якасць друку і павялічыць хуткасць набору.
Цяпер Лідская друкарня аснашчана сучасным паліграфічным абсталяваннем:
Кампутары: MaxSelect, MaxSelect Intel G540, STC
Лазерны прынтэр: HP LaserJet P, Xerox Phaser 7400dn, Xerox WorkCentre 3119
Формнае абсталяванне Ctp Mako-4
Ліставая афсетная друкаваная машына «KBA Performa 66-2»(двухкрасочная).
МФУ BIZHUB C250i Konica Minolta
Поўнакаляровае лазернае МФУ ECOSYS M8124cidn (цветной принтер),
Капіявальная друкаваная машына Duplo-460.
Капіявальная друкаваная машына Rizo EZ331A.
Паперарэзальныя машыны: MC-80P, MC-115-1.
Дроткашвейная машына БШП-5.
Тэрмапераплётная машына Duplo DB-200
Фальцавальная машына Superfax PF-215
Ламінатар рулонны Excelam 355Q
Тэрмапрэс для кубкаў BJ900 ARS Mug Press
Гэта дае магчымасць вырабляць паліграфічную прадукцыю любой складанасці ў найкарацейшыя тэрміны.
Сярод нашых кліентаў прамысловыя прадпрыемствы Лідскага рэгіёну, установы аховы здароўя рэспублікі, рэдакцыі газет, а таксама аўтары літаратурна-мастацкіх твораў.
Наша друкарня – прадпрыемства поўнага цыклу, пачынаючы ад дызайну вашага праекта да выканання паслядрукаваных работ і дастаўкі гатовай прадукцыі замоўцу.
Для нас не існуе невыканальных задач, для кожнага замоўца – індывідуальны падыход.
Прадпрыемства арыентавана на выпуск тыражнай прадукцыі, што дае магчымасць ажыццяўляць гнуткую сістэму цэн і быць канкурэнтнымі на рынку паліграфічных паслуг.
Так як ад нашай працы залежаць вынікі дзейнасці нашых партнёраў, мы гатовы зрабіць усё, каб вы прыходзілі да нас не адзін раз.